Пакуль усеагульная ўвага прыкаваная да фондавага рынку, у асаблівасці — кампаніі Tesla, акцыі якой імкліва ляцяць уверх, у свеце ўзрастае пагроза другой хвалі пандэміі. Асцярогі ахопліваюць не толькі людзей, якія могуць патрапіць у лік заражаных, але і фінансавыя рынкі, дзе чакаецца чарговы абвал.

Каранавірус — сёння галоўны ўзбуджальнік праблем у свеце, ці гэта будзе асабістае здароўе, ці інвестыцыі. І па гэтай прычыне ў чэрвені ўзляцеў попыт на акцыі фармацэўтычных і BioTech кампаній, якія распрацоўваюць вакцыну супраць COVID-19.

Лабараторыя, якая правярае тэсты на каранавірус. Фота Міністэрства аховы здароўя

Лабараторыя, якая правярае тэсты на каранавірус. Фота Міністэрства аховы здароўя

Vaxart +437,5%

Лідарам па дынаміцы росту ў чэрвені стала амерыканская біятэхналагічная кампанія Vaxart. Кампанія спецыялізуецца на адкрыцці, распрацоўцы і камерцыялізацыі пераральных вакцын, якія ўводзяцца з выкарыстаннем тэрмастабільных таблетак, якія могуць захоўвацца і пастаўляцца без астуджэння.

У чэрвені акцыі кампаніі паказалі каласальны рост на 437,5%, з $2,64 да $14,19. Асноўны скачок прыйшоўся на апошні тыдзень месяца, пасля навіны пра тое, што пераральна вакцына супраць COVID-19 ад Vaxart была абраная для ўдзелу ў кантрольным даследаванні, арганізаваным і фінансаваным Operation Warp Speed. Гэта новая амерыканская Нацыянальная праграма, накіраваная на забеспячэнне дастатковай колькасці бяспечнай і эфектыўнай вакцыны да студзеня 2021 года. Даследаванне павінна паказаць эфектыўнасць пераральнага ўвядзення вакцыны супраць COVID-19. Таблеткі кампаніі Vaxart спакойна пераносяць пакаёвую тэмпературу, што палягчае іх транспарціроўку і захоўванне.

Чытайце таксама: Што рабіць, калі на рынках усё падае і надыходзіць крызіс?

Inovio Pharmaceuticals +133%

Другое месца ў топе займае Inovio Pharmaceuticals. Яшчэ адна амерыканская кампанія, якая распрацоўвае вакцыну супраць каранавіруса. Акцыі Inovio выраслі з $14,49 да $33,76, або 133% за месяц.

Эксперыментальная ДНК-вакцына INO-4800 супраць каранавіруса прадэманстравала шматабяцальныя вынікі на ранняй стадыі клінічных выпрабаванняў з удзелам добраахвотнікаў і была прызнана бяспечнай. Як і вакцына Vaxart, прэпарат ад Inovio таксама з'яўляецца часткай амерыканскай Нацыянальнай праграмы Operation Warp Speed. Вакцына ад Inovio — адзіная на аснове нуклеінавых кіслот, якая стабільная пры пакаёвай тэмпературы больш за год і не патрабуе замарожвання пры транспарціроўцы або захоўванні на працягу многіх гадоў. А гэта — важны фактар пры правядзенні масавай вакцынацыі.

Novavax +95%

Трэцяе месца за чарговай амерыканскай фармацэўтычнай кампаніяй Novavax, чые акцыі падаражэлі ў чэрвені на 95%, з $45,8 да $89,39.

Novavax атрымала $1,6 млрд ад урада ЗША на стварэнне вакцыны супраць каранавіруса ў рамках праграмы Operation Warp Speed. Сродкі былі выдзелены на завяршэнне клінічных распрацовак вакцыны, у тым ліку ключавую трэцюю фазу клінічных выпрабаванняў, стварэнне масавай вытворчасці і пастаўку 100 мільёнаў доз да канца 2020 года.

Барацьба з пандэміяй разгорнута на поўную магутнасць, пра што кажуць шматабяцальныя распрацоўкі амерыканскіх фармацэўтычных кампаній, што і выклікала бурны рост кошту іх акцый у чэрвені. І ўсё ж рост падобных кампаній заўсёды кароткатэрміновы, таму зарабіць можна толькі ў моманце. Прасцей кажучы, акцыі фармкампаній — не самы прыдатны варыянт для сярэднетэрміновых або доўгатэрміновых інвестыцый. У такіх выпадках перавагу лепш аддаваць папулярным традыцыйным кампаніям, напрыклад, са сферы IT, якая толькі выйграе ад бягучага крызісу.

Spotify +53%

Стрымінгавы анлайн-аўдыясэрвіс Spotify падаражэў у чэрвені на 58%, са $177,21 да $271,47. Акцыі сэрвісу, які перавярнуў музычную індустрыю, растуць на фоне геаграфічнага маштабавання і ахопу новых карыстальнікаў. Ужо ў чэрвені было вядома, што ў ліпені сэрвіс афіцыйна будзе запушчаны ў Беларусі і Расіі (запуск адбыўся 15 ліпеня). Акрамя таго, плануецца запуск у Паўднёвай Карэі, якая лічыцца 6-м па аб'ёме музычным рынкам у свеце. На думку аналітыкаў інвестыцыйнага банка JPMorgan Chase, колькасць платных падпісчыкаў вырасце да 155 млн у 2020 годзе і да 243 млн у 2023 годзе. Рост колькасці падпісчыкаў можа спрыяць росту кошту акцый да $305 і вышэй у найбліжэйшы год.

Tesla +28%

Ну і, нарэшце, самая гучная кампанія апошніх месяцаў — тварэнне Ілана Маска, карпарацыя Tesla, прынесла ў чэрвені інвестарам +28%, падаражэўшы з $848,82 да $1087,08. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што на гэтым рост не спыніўся, і ў ліпені цана акцый дасягнула $1792, што за 1,5 месяцы склала амаль +100%.

Рост кошту акцый Tesla адбыўся на фоне будаўніцтва завода ў Тэхасе коштам $1,1 млрд для вытворчасці спартыўных уседарожнікаў мадэлі Y і электрамабіляў у стылі кіберпанк. Кампаніі таксама ўдалося атрымаць падатковыя льготы ад цэнтральнай акругі Тэхас на суму $65 млн. На думку аналітыкаў такое становішча спраў дазволіць кампаніі да 2022 года пастаўляць на рынак 1 млн электракараў і дапаможа Tesla валодаць доляй рынку ў 80-90%.

Заключэнне

Нягледзячы на пазітыўныя навіны адносна распрацоўкі вакцын, а таксама развіцця і маштабавання кампаній Spotify і Tesla, трэба вельмі выбарча і асцярожна падыходзіць да інвестыцый у акцыі. Гісторыя паказвае, што ў перыяд крызісаў фондавыя рынкі падаюць 3-4 разы, адзін з якіх ужо адбыўся. На думку аналітыкаў, другі абвал можа адбыцца ўжо ў найбліжэйшы час на фоне выхаду квартальнай фінансавай справаздачнасці кампаній, якія мацней за ўсё пацярпелі ў другім квартале ад уведзеных каранцінных мер. Акрамя фінансавых справаздач, па-ранейшаму высокай застаецца рызыка ўсплёску другой хвалі каранавіруса.

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Каб інвеставаць у акцыі перспектыўных кампаній, не абавязкова звяртацца да брокераў, якія дапамагаюць набыць актывы на біржы за ўзнагароджанне.

Купіць такенізаваныя акцыі сёння досыць лёгка можа любы ахвотны наўпрост на рэгуляванай крыптаплатформе Currency.com, якая прапануе сваім кліентам больш за 1500 розных актываў. На платформе прадстаўлены вядучыя па капіталізацыі крыптавалюты, такенізаваныя акцыі найбуйнейшых у свеце карпарацый, фондавыя індэксы, сыравінныя тавары, ETF, валюты і аблігацыі.

Currency.com рэгулюецца заканадаўствам Беларусі, якая стала адной з першых у свеце краін, якая вызначыла прававы статус крыптавалют і прыняла Дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі», які рэгламентуе парадак работы з крыптавалютамі. Акрамя таго, Currency Com Limited зусім нядаўна атрымала DLT-ліцэнзію Гібралтара. Ліцэнзія дазваляе кампаніі выкарыстоўваць блокчэйн для захоўвання або перадачы каштоўнасцяў, якія належаць іншым асобам, у сувязі з аказаннем дылерскіх і дэпазітарных паслуг. Больш падрабязна азнаёміцца з платформай можна на афіцыйным сайце: exchange.currency.com.

Дадзены матэрыял не з'яўляецца фінансавай кансультацыяй.

Інвестыцыі звязаныя з рызыкай страты ўсіх інвестыцый.

Поспех папярэдніх інвестыцый не азначае поспех у будучыні.

Чытайце таксама: У што інвестуюць самыя багатыя людзі планеты-расказваем

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0