16.04.2009 / 23:08

Павал Севярынец: Гэта поўны сюррэалізм 3

Мін’юст прыпыніў нерэгістрацыю БХД.

Сёння аднаму з сустаршыняў БХД Аляксею Шэіну патэлефанаваў супрацоўнік Мін’юсту, які паведаміў, што рашэнне аб нерэгістрацыі партыі прыпыненае.

Афіцыйная прычына — у сувязі з шэрагам зваротаў заснавальнікаў БХД, атрыманнем інфармацыі, якая ўплывае на рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі дадзенай партыі. Канчатковае рашэнне будзе прынятае пасля праверкі атрыманай інфармацыі.

Павел Севярынец кажа: «Гэта поўны сюррэалізм. Спачатку адмаўляюць у рэгістрацыі, потым прыпыняюць тое рашэнне. Думаю, што канчатковы вынік будзе вядомы толькі пасля сустрэчы Лукашэнкі з Шварцэнбергам. Наколькі ўдала пройдзе гэтае спатканне».

ЗП

0
Лёкса / Адказаць
17.04.2009 / 09:36
насамрэч сюрэалізм.. на рэгістрацыю партыі ўплывае не здаровы сэнс і заканадаўства, а сустрэчы з эўрпапалітыкамі..
0
Danik / Адказаць
17.04.2009 / 15:44
Але ж дастаткова аднаго штуршка...Эх...
0
магадан / Адказаць
17.04.2009 / 20:39
дай ім Бог! Поспехаў, хлопцы!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру