Жыхар Кенii ўкусiў пiтона, якi напаў на яго.

Кенiец працаваў на сваёй ферме i наступiў «на нешта мяккае». Раптоўна яго ногi апляло цела гiганцкага пiтона. Затым змяя перабралася i ў верхнюю частку цела. Барацьба працягвалася некалькi гадзiн.

Пiтон зацягнуў сваю ахвяру на дрэва, каб там завяршыць паляванне.

Чалавеку нiчога не заставалася, як кусаць змяю. Як толькi пiтон крыху аслабiў хватку, кенiйцу ўдалося выцягнуць мабiльнiк i пазванiць у службу выратавання. Палiцэйскiя прывязалi да хваста пiтона вяроўку i сцягнулi абодвух на зямлю. Пiтона змясцiлi ў тры мяхi i павезлi ў змяiны запаведнiк, але ён збег па дарозе.

Звязда

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0