Беларусь аднавіла імпарт электраэнергіі з Украіны, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве энергетыкі.

«Гаворка ідзе аб узаемавыгадным супрацоўніцтве на парытэтнай аснове, калі пры тэхнічнай магчымасці і эканамічнай мэтазгоднасці ажыццяўляюцца ўзаемавыгадныя пастаўкі электраэнергіі ў рамках энергасістэм нашых краін», — адзначылі ў прэс-службе.

Як паведаміла Нацыянальная атамная энергагенеруючая кампанія Украіны «Энергаатам», экспарт вырабленай на ўкраінскіх АЭС электраэнергіі ў Беларусь пачаўся апоўначы 22 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0