Мінгарвыканкам пастанавіў адключыць з 17 красавіка ацяпленне ў жылым сектары сталіцы.

Вынятак складаюць школы, садкі, лячэбна‑прафілактычныя ўстановы, будынкі сацыяльных устаноў. Тут ацяпленне будзе адключана да 1 траўня, паведамляе БЕЛТА і нагадвае, што ў адміністрацыйных будынках сталі адключаць з 7 красавіка.

Цымус у тым, што ад сёння пачнецца пахаладанне.

Так у Мінску ў суботу будзе воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночны 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—6°C, днём плюс 8—10°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0