Міліцыянты затрымалі трох актывістаў баранавіцкага Маладога Фронту напярэдадні акцыі Салідарнасці.

Юры Багдановіч, Арцём Ластавецкі і Пётр Рузаў былі затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на падыходах да цэнтральнай плошчы гораду‑плошчы Леніна.

Міліцыянты паведамілі, што па пэўнай інфармацыі Юры Багдановіч мае падробны пашпарт, а таму юнакам неабходна прайсьці агляд у РАЎСе.

У аддзяленні міліцыі на Юрыя Багдановіча быў складзены адміністрацыйны пратакол за супраціў міліцыянтам. Сёння над ім адбудзецца суд. Арцёма Ластавецкага і Пятра Рузава празь некаторы час адпусцілі на свабоду, папярэдне сканфіскаваўшы ўсе партрэты і улёткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?