Выбары-20204747

На трасе сілавікі спынілі аўтобус з Ціханоўскай і штабам. Але яна ўсё ж прыехала на шматтысячны мітынг у Барысаве

На трасе сілавікі спынілі аўтобус з Ціханоўскай і штабам. Пра гэта паведаміла ў сваім стрыме Вольга Кавалькова. Супрацоўнікі правяралі дакументы.

20 хвілін трымалі машыну Ціханоўскай на дарозе. Урэшце яна перасела ў іншую машыну і спазнілася на мітынг на 20 хвілін.

Пікет на пляцоўцы каля ўнівермага «Веста» ў Барысаве (вул. Гагарына 105А) пачаўся без Святланы Ціханоўскай.

Людзі ўжо чакаюць Ціханоўскую ў Барысаве. Карэспандэнт НН налічыў ужо больш за 3000 чалавек.

Пляцоўка, выдзеленая пад сустрэчу з кандыдатам, цалкам поўная. Гэта самы масавы мітынг у Барысаве за апошнія гады.

На пляцоўцы іграюць беларускамоўныя песні, арганізатары раздаюць белыя стужкі.

Сілавікі затрымалі таксама машыну з супрацоўнікамі тэлеканала «Белсат». Едуць у РАУС правяраць нумар кузава.

На падыходзе да агітацыйнага пікета Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 19:00, былі затрыманы актывісты і актывісткі «Народнай Грамады» і «Еўрапейскай Беларусі» Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Нікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш. Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянцінам Фраловым і іншымі. Прозвішчы затрыманых і падставы затрымання высвятляюцца, пішуць праваабаронцы.

У 19:22 Ціханоўская з'явілася на сцэне разам з прадстаўнікамі свайго штабу. «Света! Света!» — скандавалі людзі.

З машыны да пляцоўкі яна прайшла ў атачэнні чатырох мужчын у майках «Краіна для жыцця». Людзі сустрэлі яе бурнымі воплескамі і скандаваннем «Света! Света!». Яе прамова суправаджалася шматлікімі апладысментамі.

Ціханоўская кажа, што яна не палітык, ёй не патрэбна ўлада, яна хоча таго, каб у Беларусі прайшлі сумленныя і справядлівыя выбары, каб наша Беларусь змянілася стала лепшай.

«Я заклікаю галасаваць толькі 9 жніўня, а потым адстойваць свой голас. Калі мы не прыйдзем галасаваць, то гэта будзе перамога ўлады», — кажа Ціханоўская.

У сваёй прамове Ціханоўская раскрытыкавала палітычную і сацыяльную сітуацыю ў краіне.

«Света, Света», — не змаўкаюць людзі.

Ціханоўская абяцае, што будзе прэзідэнтам не больш за паўгода. Яе галоўная мэта — забяспечыць новыя сумленныя выбары.

Пасля Ціханоўскай на сцэну выйшла прадстаўніца штаба Марыя Калеснікава.

«Сілком не будзеш любы. Сілком не будзеш прэзідэнтам», — звяртаецца да ўладаў Калеснікава.

Калеснікава паўтарыла свае словы пра тое, што штаб дзейнічае выключна законнымі метадамі, а ўлада адказвае гвалтам. Таксама яна паўтарыла словы пра тое, што аўтазак — гэта ўсяго толькі машына.

«Маша, Маша», — крычаў натоўп.

Цікава, што міліцыя на шматтысячным мітынгу наогул незаўважная.

Каментары47

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Усе навіны →
Усе навіны

«Увесь дзень мы будзем абрынаць сайты». Абяцалі мегааперацыю, зрабілі банальную ддос-атаку7

Брат Вальфовіча стаў вайсковым камісарам Мінскай вобласці6

У Іспаніі знайшлі абломкі буйнога карабля часоў Сярэднявечча

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?42

ФСБ заявіла пра затрыманне падазраванага ў забойстве генерала Маскаліка. Магчыма, яго дэпартавалі з Турцыі6

Папу Францішка пахавалі ў базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ5

На ўкраінска-беларускай мяжы паставілі білборды ў памяць пра Чарнобыльскую трагедыю ФОТАФАКТ1

На будоўлі ў Мінску ўпала мабільная платформа з двума рабочымі

У Мінску заўважылі смерч? Белгідрамет пракаментаваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць