Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына падчас выступу перад актывам БРСМ у Мінску прапанавала ў будучыні кандыдатам на пасаду прэзідэнта ствараць фінансавыя фонды для ўдзелу ў выбарах, перадаюць «Мінск-Навіны».

Адказваючы на ​​пытанне пра неабходнасць змяненняў выбарчага заканадаўства, Ярмошына адзначыла, што грашовыя ўнёскі пацвердзілі б «сур’ёзнасць намераў» кандыдатаў. Паводле яе, у краіне «дайшлі да таго, што ўдзельнічаць у выбарах могуць беспрацоўныя, людзі без адукацыі, якія вядуць незразумелы лад жыцця».

«Калі б цэнтральная камісія з заўзятасцю не правярала заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп, іхных удзельнікаў, то ўдзельнічаць у выбарах маглі б 55 патэнцыйных кандыдатаў, якім патрэбна была толькі пляцоўка для мітынгу. Мы выпусцілі 15 правераных ініцыятыўных груп. З іх падалі дакументы аб зборы подпісаў сем чалавек. Атрымліваецца, восем выкарыстоўвалі гэта для самарэкламы», — распавяла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

На думку Ярмошынай, гэтак адбываецца, бо выбары ў Беларусі бясплатныя.

«Мяркую, нам даўно трэба пераходзіць да прынцыпу, які выкарыстоўваюць нашы суседзі — Украіна ці Расія. Напрыклад, ва Украіне, каб удзельнічаць у выбарах, трэба ўносіць выбарчы заклад — здаць у грыўнях суму, эквівалентную 93 тысячам долараў. Калі не праходзіш у другі тур, грошы залічваюцца ў бюджэт. Але ў нас краіна небагатых людзей. Нельга рабіць выбары толькі для алігархаў. Таму я прапаную: кандыдат павінен не ўносіць залог, а стварыць мінімальны фінансавы фонд і пакласці туды грошы. Гэта пацвярджае сур'ёзнасць ягоных намераў удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Гэтыя сродкі ён зможа выкарыстаць для аплаты дзейнасці ініцыятыўнай групы, друку рэкламнай прадукцыі. У любым выпадку гэта дазволіць правесці адбор і не дапусціць да выбараў дэкласаваныя элементы», — сказала яна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Nokia / Адказаць
23.07.2020 / 20:53
Не. Самае галоўнае гэта поўнае медычнае абследаванне кандыдата. Асабліва кабінет псіхолага.
1
Mar / Адказаць
23.07.2020 / 20:54
За участие в том, чего нет, нужно будет еще и деньги платить?
0
urii / Адказаць
23.07.2020 / 20:57
а  принцип "один человек - один голос" ее не смущает?
Паказаць усе каментары/ 48 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру