У свеце за ўчора пабіты рэкорд па новых выпадках захворвання на каранавірус за дзень — 289 тысяч. Папярэдні рэкорд суткавага прыросту быў 22 ліпеня, тады статыстыка паказала 280 тысяч. 

Агулам у свеце з пачатку пандэміі на каранавірус захварэла 15 млн 931 тысяча 445 чалавек. 

Рэгіён Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі займае першае месца па ліку інфіцыраваных — 8 121 700. За суткі гэты паказчык вырас на 173 187. Колькасць памерлых там павялічылася на 7 663 і дасягнула 325 625. У Еўропе зарэгістраваныя 3 170 382 заражэнні і 209 421 памерлы. За 24 гадзіны колькасць інфіцыраваных узрасла на 22 522, колькасць памерлых павялічылася на 451.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0