Вядучы АНТ Ігар Тур у рубрыцы «Будзе дапоўнена» даў тлумачэнне, што азначае жэст Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Веранікі Цапкала.

«Дамы замест распрацоўкі палітычнай праграмы запусцілі ў інтэрнэт альтэрнатыўнае тлумачэнне галівудскага жэста «сойкі-перасмешніцы». І толкам не патлумачылі сэнс. Такое адчуванне, што прапануецца «кахаць», «біць» і «рэзаць», — заявіў ён.
Чытачы «Нашай Нівы» не зразумелі, што хацеў паказаць у кадры Ігар Тур. Яны звярнулі ўвагу Рэдакцыі, што вядучы спачатку паднёс руку да носа, а пасля ўскінуў яе. Атрымаўся нейкі намёк на вусы Адольфа Гітлера і нешта на падобнае да нацысцкага вітання.


Чытайце таксама. Вядучы АНТ Ігар Тур: Яўген Афнагель — хто гэта?
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары