Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Тэлеграм-канал аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай усяго за тры дні набраў 27 тысяч падпісчыкаў.

Сёння мы заўважылі, што ў тэлеграме з'явіўся клон канала Святланы Ціханоўскай. Ён мае рыхтык тую ж назву, а адрас адрозніваецца толькі словам official (адрас сапраўднага — pulpervoi). Клон дублюе кантэнт сапраўднага з затрымкай на 5—15 хвілін, а таксама дадае некаторыя іншыя фоты і відэа. Па стане на 19:00 у яго было 392 падпісчыкі, на 70 больш, чым уранку сёння. «Наша Ніва» запыталася ў аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай, нашто ім два каналы.

«Канал Святланы толькі той, дзе 27k падпісчыкаў», — адказаў нам праз тэлеграм прадстаўнік прэс-службы апазіцыйнай кандыдаткі.

Сапраўдны канал Ціханоўскай назвалі «Пул Першай» — так падшпілілі «Пул Першага», тэлеграм-канал, створаны прэс-службай прэзідэнта. Канал Ціханоўскай вось-вось перагоніць прэзідэнцкі па колькасці падпісчыкаў, што адлюстроўвае вялікую цікавасць да яе кампаніі.

Пры гэтым «Пул Першага» — самы папулярны з лукашэнкаўскіх тэлеграм-каналаў. 

Нам пакуль не ўдалося высветліць, хто стаіць за фэйкавым каналам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?