Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У аўторак, 28 ліпеня, днём на большай частцы тэрыторыі краіны — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Ноччу + 12 - +18°С, днём + 24 — +30°С, паведамляе Tut.by.

У сераду не выключаныя моцныя дажджы, у асобных раёнах з градам. Ноччу + 14 - +20 °С, днём ад + 21 °С па паўночным захадзе да + 31°С па паўднёвым усходзе краіны.

30 ліпеня, у чацвер, стане халадней. Днём + 18 +24 °С, па поўдні Брэсцкай і Гомельскай абласцей на пару градусаў цяплей.

У пятніцу, 31 ліпеня, ноччу + 8 - + 14 °С, максімальная днём + 16 - + 22 °С, па паўднёвым усходзе да + 24 °С.

Паводле папярэдняга прагнозу, у выходныя характар надвор'я істотна не зменіцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0