Карціць пракамэнтаваць ліст Я.Глума зь Менску («НН», №21). Што датычыць самаарганізацыі, дык цалкам згодная: мы павінны даваць інфармацыю людзям вакол нас. Але ўсё ня так проста. Сп.Глум, мабыць, трошкі недаацэньвае магчымасьці нашага сёньняшняга «заканадаўства». Калі мяне затрымалі зь пяцьцю газэтамі «16», на якіх былі пазначаныя выходныя зьвесткі, на мяне, нягледзячы на права на 300 асобнікаў, склалі пратакол паводле арт.172. Калі цябе вядуць у пастарунак для высьвятленьня асобы, хоць пашпарт ты паказаў; калі цябе затрымліваюць за значкі, а пратакол зноўку паводле арт.172 з-за 1 газэты «НН», што ты ўчора атрымаў па пошце; калі ў цябе канфіскоўваюць значкі. Хоць паводле «закону» яны – «элемэнт адзеньня».

Аднак трымаймася й перамагайма!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?