Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская апублікавала на ютубе зварот, у якім павіншавала беларусаў з 30-годдзем абвяшчэння незалежнасці.

«Незалежнасць — гэта вельмі важна. І гэта крута жыць у сваім доме, на сваёй зямлі. У нас выдатная краіна, цудоўныя людзі. Будзем разам і разам пераможам. З Днём Незалежнасці, Беларусь!» — сказала Ціханоўская.

Аляксандр Лукашэнка дзень 27 ліпеня ігнаруе, хоць да 1996 года гэтае свята было дзяржаўным, выхадным днём у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0