У Лепелі 15-гадовы хлопец вырашыў скокнуць з абрыву ў раку, але не разлічыў сілы і ўпаў на пясчаны бераг. З траўмамі яго шпіталізавалі, паведамляе СК.

Інцыдэнт здарыўся 24 ліпеня. На беразе ракі Улы ў Лепелі кампанія з чатырох непаўналетніх адзначала дзень нараджэння аднаго з хлопцаў. Імяніннік вырашыў нырнуць у ваду з абрыву, але ўпаў на пясчаны бераг ракі.

Здарэнне ўбачыў рыбак, які быў непадалёк. Ён жа выклікаў хуткую. Падлетка шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0