Работнік «Советской Белоруссии» Андрэй Мукавозчык падлічыў, колькі чалавек звярнуліся да яго на заклік блогера Нехта.

«Блогер Нехта зліў у інтэрнэт усе мае асабістыя звесткі — ну проста ўсе! — і заклікаў званіць па тэлефоне, слаць эсэмэскі, то-бок троліць мяне з усіх сіл. Сцёпа хваліцца, што ў яго 300 тысяч падпісчыкаў. За мінулыя трое сутак мне паступіла — дай Бог памяці, лічыў жа! — 214 званкоў і 103 эсэмэскі.

З тых, хто мне прыслаў эсэмэскі, траціна… Ведаеце, яны матам няграматна лаяцца! Яны не пішуць «ганьба-ганьба», «сорам-сорам», «дзе вы будзеце працаваць». Яны пішуць канкрэтны пасыл: мы цябе будзем, ты такі-та… Зразумелы ж узровень інтэлекту, зразумелы ўзровень агрэсіі, зразумелае пачуццё беспакаранасці. Многія тэлефануюць са сваіх нумароў, не са схаваных. З адкрытых! Яны не думаюць пра гэта», — расказаў Мукавозчык у інтэрв'ю відэаблогеру Аляксею Голікаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0