Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы ЗША (NASA) папярэдзіла аб набліжэнні да Зямлі астэроіда дыяметрам ад 84 да 190 м, піша tass.ru.
Астэроід, які атрымаў назву 2009 PQ1, максімальна зблізіцца з зямлёй 5 жніўня. Ён праляціць міма нашай планеты на адлегласці 3,2 млн км з хуткасцю 13,4 км/c.
Астэроід быў адкрыты 14 жніўня 2009 года. Астраномы адносяць яго да Апалонаў — астэроідаў, арбіты якіх перасякаюць арбіту Зямлі.
-
Сэрвіс, які дазваляе дзяўчатам абменьвацца звесткамі пра мужчын, стаў самым папулярным у ЗША. Але нешта пайшло не так
-
Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній
-
Праз Сонечную сістэму ляціць аб'ект, паводзіны якога нагадваюць кіраваны касмічны карабель
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары