З пачатку «поўнага і ўсёабдымнага спынення агню» на Данбасе зафіксавалі адзін абстрэл, паведаміў bbc.com камандуючы аперацыі Аб'яднаных Сіл генерал-лейтэнант Уладзімір Краўчанка.
На яго ўкраінская армія не адказвала, таму што не было небяспекі асабоваму складу.
Акрамя таго, прарасійскія фармаванні паставілі з дапамогай РПГ тры міны каля ўкраінскіх пазіцый.
Пазней абстрэлы са стралковай зброі і, верагодна, гранатамёта зафіксавалі непадалёк Горлаўкі.
Краўчанка запэўніў, што ў выпадку небяспекі байцы маюць права адкрываць агонь у адказ.
Перамір'е на Данбасе было абвешчана з 00:00 гадзін 27 ліпеня. На перадавых пазіцыях знаходзяцца афіцэры, якія кантралююць выкананне перамір'я і даюць справаздачу ў АБСЕ. Таксама АБСЕ кантралюе выкананне перамір'я з боку прарасійскіх сілаў.