Еўра даражэе пятыя суткі запар. Сёння раніцай на таргах у Мінску ён вырас на тры капейкі (+0,0332) да 2,8281 беларускага. Курс еўра расце і ў Расіі.
21 ліпеня еўра каштаваў 2,7344. За тыдзень еўра вырас на дзевяць капеек.
Даляр даражэе на 0,0214 да 2,4103.
Расійскі рубель расце на 0,0120 да 3,3511 за 100 адзінак.
1 студзеня еўра каштаваў 2,3637. Максімальна каштаваў 30 сакавіка — 2,8793.