Аляксандр Лукашэнка наведвае сёння вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС, якая базуецца ва Уруччы ў Мінску, піша БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з узорамі ваеннай тэхнікі ўнутраных войскаў і АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, затым яму пакажуць тактыка-спецыяльны занятак з батальёнам спецыяльнага прызначэння. 

Падчас наведвання часці Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з кіраўніцтвам і салдатамі.

Раней Лукашэнка ўжо наведваў брыгады ў Мар'інай Горцы і ў Віцебску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0