БелТА

БелТА

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, наведваючы вайсковую часць 3214 унутраных войскаў МУС, піша БелТА.

У брыгадзе спецназа Аляксандра Лукашэнку сустрэлі міністр унутраных спраў Юрый Караеў, яго намеснік — камандуючы ўнутранымі войскамі Юрый Назаранка, камандзір вайсковай часці 3214 Уладзімір Жызнеўскі, камандзір САХРа Аляксандр Быкаў і камандзір АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Балаба.

Аляксандр Лукашэнка, павітаўшы вайскоўцаў, адзначыў, што бачыў кадры адной з вулічных акцый у Мінску, дзе людзі нападаюць на міліцыю і некаторыя з іх б'юць праваахоўнікаў нагамі.

«Вось гэтага вы не павінны дапускаць. Хлопцы павінны разумець, што яны ў сваім доме і нікому не дазволена іх штурхаць нагамі. Ні ў якім разе на правакацыі не ісці, але не крыўдзіць. А то мы хутка даскачамся, будзем няньчыцца, як у дзіцячым садку», — сказаў ён, звяртаючыся да камандзіра АМАПа Дзмітрыя Балабы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0