Пакуль Карл Шварцэнберг перадаваў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на саміт «Усходняга партнёрства» ў Прагу, з заявай зусім іншай танальнасці выступіў прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс.

Клаўс быў здзіўлены дадзеным запрашэннем, перадае lidovky.cz.

Кіраўнік Чэхіі заявіў, што не падасць пры сустрэчы рукі Лукашэнку, а таксама не збіраецца яго прымаць у Пражскім градзе.

Паводле прэсавага сакратара Радзіма Охвата, Вацлава Клаўса здзіўляе двайная мараль, якой кіруюцца тыя людзі, што запрашаюць Лукашэнку на саміт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?