ТАСС

ТАСС

У Крамлі не ўмешваліся і не збіраюцца ўмешвацца ў перадвыбарчую прэзідэнцкую кампанію ў Беларусі, высока цэняць прадстаўнікоў гэтай дзяржавы, якія выступаюць за далейшую інтэграцыю з Расіяй і на постсавецкай прасторы, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе «Інтэрфакс».

У ходзе размовы з журналістамі ў аўторак яго спыталі, «ці прыглядаецца Крэмль да супернікаў» цяперашняга прэзідэнта Беларусі на будучых выбарах і ці выбудоўвае магчымую будучую стратэгію ўзаемадзеяння з імі.

«Выбары яшчэ не адбыліся. Ацэнкі перадвыбарнай кампаніі мы не даём. Мы не ўмешваемся ва ўнутраныя справы нашага найбліжэйшага саюзніка і не будзем гэтага рабіць і далей. Для нас важная Беларусь, для нас важная Саюзная дзяржава, для нас важны працяг інтэграцыйных працэсаў як у рамках СНД, ЕўрАзЭС, так і на двухбаковым узроўні.

І, безумоўна, мы высока цэнім тых прадстаўнікоў саюзнай Беларусі, якія адказваюць у гэтым плане ўзаемнасцю, якія таксама з'яўляюцца прыхільнікамі далейшага паглыблення нашых саюзных адносін», — сказаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0