Фота распаўсюджанае штабам Віктара Бабарыкі.

Віктар Бабарыка быў пастаянным чытачом часопіса «Наша гісторыя».

Пра гэта расказаў кнігар Валер Булгакаў у фэйсбуку.

Бабарыка купляў часопіс у ПДФ-фармаце, пачынаючы ад першага яго нумара. Ён набываў таксама іншыя беларускамоўныя выданні. На фота вышэй — ён з выданнем «Крыўя-Беларусь у мінуласці. Гістарычныя творы» Яна Станкевіча.

«Наша гісторыя» — самае папулярнае беларускамоўнае гістарычнае выданне.

Банкір і філантроп Віктар Бабарыка ў маі нечакана абвясціў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі і назбіраў у сваю падтрымку рэкордную ў гісторыі Беларусі колькасць подпісаў. Пасля гэтага з рэзкай крытыкай на яго абрынуўся прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, а ў банку, які Бабарыка да сваёй прэзідэнцкай кампаніі ўзначальваў, прайшлі ператрусы, Бабарыку разам з сынам і партнёрамі па бізнэсе арыштавалі і ўтрымліваюць у СІЗА.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?