Уладзімір Пярцоў
Нацыянальны exit poll пройдзе 9 жніўня на прэзідэнцкіх выбарах. Ініцыятарам сацыялагічнага даследавання выступае прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі, паведаміў сёння журналістам яго дырэктар Уладзімір Пярцоў, піша БЕЛТА.
Праводзіць даследаванне будзе Моладзевая лабараторыя сацыялагічных даследаванняў пры рэспубліканскім Саюзе грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый».
Уладзімір Пярцоў — зяць былога кіраўніка «Белай Русі» і Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Радзькова. А «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый» — падкантрольная лукашэнкаўцам структура. Старшынёй назіральнай рады Беларускага камітэта моладзевых арганізацый з'яўляецца Вадзім Баравік — давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі.