Найважнейшым пытаннем з'яўляецца захаванне краіны. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння падчас наведвання вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, перадае БелТА.
«Больш за ўсё вас і мяне павінна турбаваць тое, каб мы ні ў якім разе не дапусцілі дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне. Гэта наша з вамі найважнейшая і найпершая задача. Пытанне выбараў прэзідэнта — другаснае. Пытанне найпершае, найважнейшае — захаваць краіну», — заявіў Лукашэнка.