movananova.by

Віталь Гуркоў даў вялікае інтэрв'ю праекту «Жыццё-маліна». Закранулі і выбарчую кампанію.

— На выбары пойдзеш?

— Абавязкова. Раней не хадзіў ніколі, але дэбют адбудзецца. Дацягнуць бы да самога дня — і ўбачым, што там будзе з кандыдатамі.

— Як табе цяперашняя палітычная абстаноўка?

— Нагнятае. Мне не падабаецца тое, што адбываецца. Людзі стамляюцца ад колькасці атрыманай інфармацыі і колькасці негатыву. Проста перастаюць сачыць за тым, што адбываецца. Не ведаю, для каго гэта выгадна. Напэўна, выгадна для таго, хто ўсё гэта робіць.

— У цябе ёсць прагноз або разуменне таго, што здарыцца 9 жніўня?

— Так, пераможа наймацнейшы. Усё, як у спорце.

— Ты хадзіў на акцыю салідарнасці з Бабарыкам?

— Так, я быў, але ў аўтазаку не катаўся.

— Атмасфера на акцыі падтрымкі як табе?

— Пачуццё ілюзорнага аб'яднання нейкага. Ілюзорны «вецер пераменаў».

— Ты не верыш, што перамены будуць?

— Будуць, але не так. Усё будзе, але не адразу ў нас будзе новы прэзідэнт.

— Якую краіну ты б выбраў для жыцця?

— Я б ва Украіну паехаў, напрыклад. У Кіеве шмат сяброў, так класна, камфортна, адэкватна.

— Наколькі беларусы шчаслівыя?

— Напэўна, на тры працэнты (усміхаецца). Нядаўна заходзіў у кветкавую краму, і мне прапанавалі зніжку ў тры працэнты.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

69
Хозяин_ГАРЭМА / Адказаць
29.07.2020 / 10:14
Что, и тебя нагнули?
6
даведка / Адказаць
29.07.2020 / 10:44
Экс-вратарь национальной сборной по футболу Геннадий Тумилович в своём вчерашнем интервью "Трибуне" был гораздо смел и резок в своей оценке ситуации в стране.
https://by.tribuna.com/tribuna/blogs/politics/2810319.html
34
Nokia / Адказаць
29.07.2020 / 11:07
Атрад Антысавок апошнія гады не выклікае нічога акрамя ўсмешкі. Адзін з гоп-рэпертуарам у бясконцым туры ды выступам за партыю Зяленскага, другі рэкламуе букмейкерскую кантору. Людзі як зомбі апошнія грошы нясуць на стаўкі. Хоць бы дзеля кармы не звязваўся з букмейкерамі.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру