30 ліпеня месцамі па краіне — кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, парывісты, удзень месцамі моцны, парывісты. Ноччу +11..+17°С, днём +18..+23°С, на паўднёвым усходзе да +25°С.

У пятніцу, 31 ліпеня, стане халадней дзякуючы вятрам з Балтыкі. Днём кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай слабы туман. Ноччу +8..+13°С, днём +16..+22°С.

У суботу, 1 жніўня, надвор'е не зменіцца. Ноччу +9..+14°С, днём +16..+22°С, на захадзе да +24°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0