Машэкаўскія могілкі ў Магілёве — гэта старажытны некропаль, дзе пахаваны славутыя землякі. Сярод іх род Грум-Гржымайлаў. У ХІХ стагоддзі Рыгор Іванавіч Грум-Гржымайла быў граданачальнікам Магілёва.

Днямі старшыня ТБМ Алег Дзьячкоў вадзіў экскурсію па горадзе. Калі прыйшоў з групай на Машэкаўскія могілкі, убачыў, што марадзёры раскапалі пахаванні. 

Фота Алега Дзьячкова

«Разрабавалі цагляны склеп, зрабілі падкоп на 1,5 метра ўглыб пад гранітнай плітой Ганны Рыгораўны Янчэўскай з роду Грум-Гржымайлаў. Не паспеў аднесці заяву ў міліцыю, як адтуль самі пазванілі — убачылі інфармацыю, якую я размясціў у сацыяльных сетках. Я іх вадзіў на месца здарэння, паказваў», — распавёў Алег Дзьячкоў.

Фота Алега Дзьячкова

Гэтыя рабаванні — ужо не першыя. У канцы мая краязнаўцы заўважылі, што знікла некалькі надмагілляў, у тым ліку Рыгора Іванавіча Грум-Гржымайлы з радавым гербам. Напісалі заявы ў Ленінскае РАУС Магілёва. Высветлілася, што двое мужчын, судзімыя раней, зацягнулі надмагіллі на металалом. Выратаваць пліты ўжо было немагчыма: марадзёры разбілі іх.

Па апошніх рабаваннях справа яшчэ вядзецца, паведамілі ў Ленінскім РАУС Магілёва.

«Нам некаторыя казалі: вось вы, гісторыкі, вінаватыя, пішаце пра могілкі шмат, марадзёры туды і панадзіліся. Але рабаванні і за савецкім часам былі, і цяпер працягваюцца», — заўважае Алег Дзьячкоў.

Вартаўніка на могілках няма. Аднак захаваўся добры цагляны дамок для яго.

«Я прапаноўваў паставіць там камеры відэаназірання. А на дрэвах можна было б пакінуць фотапасткі», — дзеліцца краязнаўца.

Для яго такое безадказнае стаўленне гарадскіх службаў незразумелае. Машэкаўскія могілкі можна ўключаць у турыстычныя маршруты, як гэта робяць са старажытнымі некропалямі ў іншых краінах, а не моўчкі глядзець, які яны знішчаюцца.

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Раманава па просьбе міліцыі ў чэрвені праводзіў экспертызу скрадзеных пліт. Ацаніць іх кошт не ўяўлялася магчымым: па-першае, надмагіллі ўжо былі знішчаны, па-другое, хімічнае даследаванне сплаву металаў у музеі не праводзіцца.

Машэкаўскія могілкі дагэтуль не маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці (хоць тая ж пліта Грум-Гржымайлы, па сутнасці, геральдычны помнік). Як і суседнія яўрэйскія могілкі, дзе нядаўна таксама арудавалі марадзёры. Пытанне аб уключэнні іх у спіс можа вырашыць гарвыканкам.

«Калі працэдуру правядуць, любое нанясенне шкоды — гэта абсалютна іншыя артыкулы. Каб надмагіллі былі ў спісе, за іх знішчэнне быў бы не адміністрацыйны штраф, а крымінальная адказнасць», — кажа загадчыца матадычнага аддзела музея Таццяна Мілішкевіч.

За знішчэнне пліты Грум-Гржымайлы, праўда, вандалам усё адно свеціць крымінальная адказнасць: заяву на іх напісалі нашчадкі славутага граданачальніка, якіх адшукалі краязнаўцы. 

Таццяна Мілішкевіч, якая праводзіла экспертызу скрадзеных пліт, згадвае, што выпадкі марадзёрства былі яшчэ ў мінулым годзе. Увосень на каталіцкіх могілках скралі тры крыжы. Адзін з іх — з магілы першага архітэктара Магілёва Мікалая Ястржэмбскага. Тыя крыжы таксама не мелі статусу гісторыка-культурных каштоўнасцяў, хоць частка каталіцкіх могілак унесена ў спіс.

Што да Машэкаўскіх, то іх абслугоўваннем і захаваннем займаецца спецкамбінат. Але, як патлумачылі «Нашай Ніве» на прадпрыемстве, вартаўнікі штатным раскладам не прадугледжаны — толькі прыбіральшчыкі тэрыторыі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

2
Devil / Адказаць
29.07.2020 / 13:49
***, людзі нікога і нічога не баяцца!
1
Свободный / Адказаць
29.07.2020 / 14:25
Devil, это были не люди а быдло бесполезное даже в масштабе вселенной.. Какие тут будут сохранять исторические наследия я вас умоляю... Тут людям в голову вбили хата машина иипиццот дача чарка шкварка тут все уже больны...
0
Беларус_ / Адказаць
29.07.2020 / 15:45
Какое дурное быдло может это делать? Там ведь никаких ценных вещей нет, максимум несколько медных пуговиц.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру