Жыхара Ліды Дзяніса Рудзевіча асудзілі яшчэ на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Рашэньне вынес суд Лідскага раёна 29 ліпеня, паведамляе Радыё Свабода

Рудзевіча асудзілі за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. 28 ліпеня блогер меўся выйсці пасля папярэдняга адміністрацыйнага арышту, аднак у той дзень яго не выпусцілі і склалі новы адміністрацыйны пратакол.

Першы раз Рудзевіча затрымалі людзі ў цывільным 19 чэрвеня падчас «ланцуга салідарнасці» ў Гродне. Рудзевіч вёў стрым з падзеі. На яго склалі адміністрацыйны пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і адпусцілі.

Наступным разам яго схапілі людзі ў цывільным 13 ліпеня каля будынка суда ў Гродне, куды Рудзевіч прыехаў падтрымаць паплечнікаў. Яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Судовы адміністрацыйны працэс адбываўся патаемна, тады блогера асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0