14‑гадовая лідчанка мае рэтраградную амнезію. Невядома, калі яна ўспомніць, як выпала з акна.
Праз адсутнасць доказаў гвалту мясцовая пракуратура перадала матэрыялы папярэдняга расследавання ў міліцыю.

Дактары кажуць, што стан Анарыны цяпер здавальняючы. У нагах яна адчувае балявыя сімптомы.

Ад цяжкіх траўмаў і шоку ў дзяўчыны рэтраградная амнезія, — тлумачыць заведуючы дзіцячай хірургіяй Язэп Барташэвіч. —Яна не памятае падзей, што адбываліся ў той дзень. З часам гэта пройдзе, але, на аль, ніхто не можа дакладна сказаць, калі.

Пасля выходных Анарыну перавядуць у НДІ траўматалогіі і артапедыі, што ў Мінску. Большая частка выдаткаў на лячэнне ляжа на плечы бацькоў дзяўчыны.

Цяпер праверку праводзіць інспекцыя па справах непаўналетніх. Учора Язэп Раманцэвіч напісаў заяву ў міліцыю. Бацька Анарыны патрабуе, каб супрацоўнікі РАУСу апыталі жыхароў вуліцы Рыбіноўскага, якія бачылі, як падала з акна яго дачка.

Абапіраючыся на паказанні ўдзельнікаў той вечарыны, следчы пракуратуры Лідскага раёна Сяргей Сяляўка, распавёў, што паміж дзяўчынамі адбыўся канфлікт. Сябры Анарыны сведчылі, што яна была ў эпіцэнтры сварак. У дзяўчыны здарыўся псіхічны зрыў і яна скінулася з акна. Прычыну канфлікту паміж сяброўкамі сп. Сяляўка патлумачыў тым, што дзеці ўжывалі алкаголь.

Сёння карэспандэнтка НН наведала Анарыну Раманцэвіч у аддзяленні хірургіі дзіцячага шпіталя Ліды.

Пакуль я размаўляла з бацькамі, да Анарыны зайшла сяброўка. Дзяўчынкі ўсміхаліся і жвава перашэптваліся.

Да цябе часта госці прыходзяць?

Не, не вельмі. Аднакласнікі, настаўніцы, знаёмыя заходзяць. Цацкі вось прынеслі, — Анарына паказала на мяккіх місяў каля сваёй подушкі. — Раней ў мяне тут і тэлевізар быў. А чытаць лежачы дактары забаранілі.

Што зараз у школе тваёй адбываецца? Што аднакласнікі расказваюць?

Там усё добра. Але не хачу туды. Хачу хутчэй навучыцца хадзіць.

Ты памятаеш, як вы пра дамаўляліся пра тую вечарыну?

Не, нічога не памятаю. Толькі тое, што яны званілі мне, клікалі. Я спачатку не хацела ісці, але потым пагадзілася.

Як ты думаеш, ты змагла б сама скочыць з пятага паверха?

Не! Ніколі! – адмоўна пакруціла галавой дзяўчына.

Ды яна ўколаў баіцца! Які ж тут пяты паверх! Такая вышыня!.. – у роспачы сказала маці Анарыны спн. Галіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?