Пастаяльцы санаторыя «Беларусачка» пад Мінскам пацвердзілі, што затрыманне байцоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі адбылося ў іх прафілакторыі. Пра гэта піша Tut.by.

«Усе яны — ва ўзросце да 40 гадоў, спартыўныя. Паводзілі сябе ціха. Днём качаліся на пляцоўцы. Учора дыскатэка была, і жанчыны вельмі чакалі, што яны прыйдуць патанчыць», — расказала адна з тых, хто адпачывала.

Паводле яе слоў, а пятай гадзіне раніцы праз адчыненае акно яна пачула на вуліцы мужчынскія галасы: «Выглянула — а там амапаўцы стаяць, размаўляюць». Жанчына дадала, што не бачыла момант затрымання, пачуўшы пра здарэнне ад іншых людзей, што адпачывалі.

Факт знаходжання групы мужчын пацвердзіла яшчэ адна жанчына, што адпачывала ў санаторыі: «Знаёмая сказала, што мужчыны нейкія дзіўныя — на танцы не ходзяць, не п'юць, не дэбашыраць. І жанчынамі не цікавяцца».

Чытайце таксама:

Улады Беларусі заявілі пра затрыманне 33 расійскіх баевікоў-вагнераўцаў

Хто яны — 33 затрыманыя баевікі? Снайперы, разведчыкі, беркутаўцы з «ДНР» ФОТЫ

Расійскія крыніцы: Праз Мінск перакідвалі групы вагнераўцаў у Афрыку, і ўлады Беларусі пра тое цудоўна ведалі

«Забралі ўначы і павезлі ў Мінск». Хто такі «33-і баявік», якога затрымалі на поўдні Беларусі 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0