Пасьля адкрыцьця мілітарнага «скансэна» «Лінія Сталіна» беларусы атрымалі ад уладаў яшчэ адзін «падарунак». Усталяваньне ўжо трэцяга ў краіне помніка Дзяржынскаму – яшчэ адзін адметны знак на шляху адкату да сталінізму.

Зразумела, хто асабіста даў «дабро» на ўсталяваньне такога манумэнта. Вядома, што адкрывалі яго галоўны чэкіст і галоўны памежнік рэспублікі. Вядома таксама, што «шэдэўр» ёсьць дакладнай копіяй таго, што 16 гадоў таму быў дэмантаваны на маскоўскай Лубянскай плошчы.

Але чамусьці сарамліва замоўчваецца, хто са скульптараў адхапіў і выканаў плягіятарскую замову.

І ці не надумаюцца лукашысты, традыцыйна ўжо працуючы на апераджэньне малодшага брата-расейца, паставіць перад Палацам Рэспублікі куды больш маштабны стод – кшталту таго, што стаяў на сталічнай плошчы да 1953 году?!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?