У серадовым вечаровым эфіры «Беларусь 1» з’явілася новае ток-шоу «Зразумелая палітыка плюс». Яго вядучыя — Вікторыя Сянкевіч і старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Насупраць вядучых у студыі стаяць чацвёра экспертаў, усе яны маюць падобную пазіцыю.

Напрыклад, у першым выпуску праграмы выказваліся звыклыя тэлеперсанажы Аляксандр Шпакоўскі і Аляксей Аўдонін, а таксама кіраўнік тэлеканала «Мір» Уладзімір Пярцоў і першы намеснік міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч.

Пасля перапынку іх змяніў камуніст Георгій Атаманаў разам з Вадзімам Гігіным і Аляксеем Дзермантам. Пярцоў жа адстаяў за трыбунай абедзве паловы праграмы.

Праграма працягвалася амаль паўтары гадзін, але ніводнаму эксперту з альтэрнатыўным меркаваннем слова так і не далі. 

Раней праграма з падобнай стылістыкай і падобнымі дэкарацыямі называлася проста «Зразумелая палітыка». Яе вядучы Сяргей Гусачэнка на працягу 15-20 хвілін зачытваў тэкст з суфлёра. Карцінку разнастайвалі сюжэты па тэме. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?