У студзені—сакавіку 2009 года доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб'ёме рознічнага тавараабароту склала 12%.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, на спажывецкім рынку было рэалізавана алкагольнай прадукцыі і піва на 1 трлн. 31,9 млрд. рублёў.

Продаж гарэлкі павялічыўся на 3,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2008 года (да 2 млн. 603,2 тыс. дал). Яе доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 49,9% (за аналагічны леташні перыяд — 47,4%).

Піва прададзена 5 млн. 25,8 тыс. дал, што на 3,1% больш, чым у студзені—сакавіку 2008 года. Яго доля ў агульным аб'ёме спажывання алкаголю склала 9,6% (за такі ж перыяд 2008 года — 9,2%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 277 тыс. дал (на 12,8% больш), вінаградных він — 545,8 тыс. дал (на 5,5% менш), пладовых він — 3 млн. 443,6 тыс. дал (на 11,1% менш). Пладовыя віна занялі 29,7% у аб'ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені—сакавіку 2008 года — 32,9%).

Каньяку і брэндзі прададзена 54,1 тыс. дал (на 13% менш), пеністных він і шампанскага — 251,5 тыс. дал (на 1,3% больш), слабаалкагольных напояў — 293,7 тыс. дал (на 4,6% больш).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?