Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта прэс-сакратар кіраўніка краіны паведаміла падчас наведвання Вілейкі 27 ліпеня, піша kraj.by.

«Мы прызнаём, што вясной гэтага года рэйтынг кіраўніка дзяржавы ўпаў. Вядома, у першую чаргу гэта было звязана з каранавірусам і непапулярнымі на той момант мерамі. Сітуацыя выраўноўваецца ва ўсім свеце, але тады мы ўсе хваляваліся. Калі вы думаеце, што ўсе тады рашэнні прымаліся неяк лёгка, то вы глыбока памыляецеся», — сказала яна.

«У нашай краіне так выбудаваная сістэма ўлады, што фактычна за ўсё нясе адказнасць адзін чалавек, і хто гэта, мы разумеем. І ўзяць на сябе адказнасць ахвяраваць інтарэсамі і тым больш здароўем людзей ніхто ніколі ў жыцці не адважыўся б. У Палацы Незалежнасці праходзілі шматгадзінныя нарады, дзе збіраліся найбуйнейшыя спецыялісты краіны. Яны праводзілі сімпозіумы з калегамі, абмяркоўвалі сітуацыю.

Гэты бедны Карпаў [галоўны пазаштатны спецыяліст Мінздароўя па інфекцыйных захворваннях], на яго балюча было глядзець. Ён хадзіў па чырвоных зонах, навучаў, кансультаваў па ўсіх напрамках. Не спаў суткамі, схуднеў, напэўна, на 10 кілаграм і потым прыязджаў разам з Каранікам [міністр аховы здароўя] у Палац Незалежнасці і гадзінамі абодва распавядалі і дакладвалі аб сітуацыі ў краіне», — сказала Наталля Эйсмант.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0