У раённых судах Мінска пачаліся разгляды адміністрацыйных спраў затрыманых у будынку КДБ і каля яго 28 ліпеня. У той дзень людзі пайшлі туды, каб стаць паручыцелямі за Віктара Бабарыку. Аднак замест прыёма дакументаў іх адпраўлялі ў аўтазакі, піша spring96.org

Тады было затрымана каля 50 чалавек, сярод якіх больш за 10 журналістаў. Журналістаў і большасць грамадзян адпусцілі без складання пратаколаў, аднак як мінімум 8 чалавек пакінулі ў ізалятары часовага ўтрымання да суда.

Вынікі судоў над затрыманымі каля КДБ:

  1. Дзмітрый Барэйчук. Асуджаны судом Кастрычніцкага раёна на 14 сутак па арт. 23.34 КаАП. Суддзя Рудэнка А. 
  2. Юрый Корзун 
  3. Юрый Кузняцоў
  4. Арцём Кармэс. Атрымаў 15 сутак па арт. 23.34 КаАП. Судзіла ў судзе Ленінскага раёна суддзя Юлія Шут.
  5. Аляксей Скрыпнік 
  6. Уладзіслаў Лушчынскі асуджаны па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак арышту судом Фрунзенскага раёна. Суддзя Ала Скуратовіч.
  7. Аляксандр Васілевіч (уладалнік рэкламных агенцтв Vondel і Hepta) - 14 сутак арышту. Судзілі Аляксандра у судзе Фрунзенскага раёна па арт. 23.34 КаАП.
  8. Уладзімір Іваноў. Атрымаў 14 сутак арышту па двух артыкулах - 23.34 КаАП і 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). 
  9. Віктар Маркаў асуджаны на 15 сутак арышту судом Ленінскага раёна. Аб'явіў галадоўку.
  10. Сяргей Каламенкін асуджаны на 15 сутак арышту судом Ленінскага раёна. 
  11. Андрэй Лукашэвіч асуджаны па арт. 23.34 КаАП на 15 сутак арышту судом Фрунзенскага раёна. Суддзя Юлія Блізнюк.

Уладальніку сайтаў Kyky.org і The Village Аляксандру Васілевічу, што прыйшоў да КДБ з хадайніцтвам за Бабарыку, далі 14 сутак

0
Снова Йа / Адказаць
30.07.2020 / 20:43
Во Фрунзенском та же Скуратович. Так и запишем!
0
ooo / Адказаць
30.07.2020 / 20:49
Ни за что.
0
Вясковы Лірнік / Адказаць
30.07.2020 / 20:54
Ну ўжо зусім паскудства. І гэтыя слугачы яшчэ будуць казаць і на банерах пісаць, што яны служацьацечаству і народу. Раней бандыты былі бандытамі.А зараз яны перабраліся ў міліцыю і кегебэ.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру