У той час як у Мінску праходзіць мітынг-канцэрт у падтрымку кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, у Салігорску яе давераныя асобы таксама сабралі мітынг у яе падтрымку, піша Радыё Свабода.

На мітынг прыйшлі сотні людзей. Грае музыка: «Перамен» Віктара Цоя, «Стены рухнут» і іншыя песні пратэсту. Людзі пляскаюць у далоні і падпяваюць. Некаторыя прыйшлі на пікет з бел-чырвона-белымі сцягамі, відаць на мітынгу і дзяржаўны сцяг Беларусі.

Выступоўцы заклікаюць кожнага рабіць нешта «для нашай агульнай перамогі». Людзі скандуюць: «Хопіць!», «Сыходзь!», «Свабоду!».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру