Вераніка Цапкала падчас выступу на мітынгу ў Мінску падзялілася гісторыяй пра сваю маці і сваіх дзяцей. Вераніка неаднаразова плакала падчас выступу.

Фота Надзеі Бужан

«Я сама з Магілёва. Калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады — перш за ўсё прыбраў усіх сумленных і прыстойных людзей, якія любілі сваю працу і працавалі на карысць краіны. Гэтая бяда не абышла маю маці, якая працавала на карысць Магілёўскага раёна. Яна прайшла шлях ад простага супрацоўніка да кіраўніка кампаніі, да намесніка [старшыні] гарвыканкама. Супраць яе сфабрыкавалі справу, калі ў яе быў рак трэцяй стадыі, узялі пад варту проста ў бальніцы. Мы з сястрой прасілі пусціць нас да маці, доўга ўгаворвалі кожны дзень. Але калі нас пусцілі — палова маёй душы памерла там. Я ўбачыла, як мая мама ляжала на падлозе пад наглядам дзвюх наглядчыц, прыкаваная да батарэі менавіта той рукой, якая была прапаленая хіміятэрапіяй. З таго моманту я ўжо зразумела, якая ўлада прыйшла да нас. Гэта было 20 гадоў таму. З таго часу я ненавіджу гэту ўладу».

Вераніка Цапкала расказала пра сваіх дзяцей.

«Мы з маім мужам доўга чакалі нараджэння. І нарэшце Бог паслаў нам двух цудоўных анёлкаў. І што вы думаеце? Дзеючы кіраўнік называе мужа кныром, дзяцей мёртванароджанымі, а мяне свінаматкай. Гэта элементарнае хамства.

Мала таго, яны (улады) прыйшлі ў школу, дзе вучацца мае дзеці. Яны пачалі збіраць супраць іх інфармацыю, цікавіцца, ці кепская я маці. Пра аднаго з сыноў, які вельмі эмацыйна прывязаны да мяне, які засынае ў мяне на грудзях. Ці гэта нармальна?»

Вераніка Цапкала расказала, што яе муж Валерый Цапкала вымушаны быў з'ехаць з краіны з дзецьмі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

16
Вялікі Брат / Адказаць
30.07.2020 / 21:36
Гэта хамская ўлада.
149
циник / Адказаць
30.07.2020 / 21:41
26 гадоу таму, Веранiка, прыходу гэтай улады спрыяу ваш муж, з дапамогай Масквы... Цяпер, з маскоускай дапамогай, нам хочуць замест гэтай прарасейскай улады падсунуць другую. I зноу вы. Цi не занадта ужо нам будзе?
24
Сусед / Адказаць
30.07.2020 / 21:47
Настоящие женщины, настоящие эмоции!!
МЫ  ЗДОЛЕЕМ !!
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру