Протаіерэй Фёдар Поўны ў эфіры канала АНТ выказаўся наконт свабоды думкі ў краіне і паняцця дыктатуры.

«Свабода думкі можа быць на кухні, на асабістай старонцы ў сацыяльных сетках, на санкцыянаваным мітынгу, інакш уся краіна ператворыцца ў брудную кухню. Вось толькі гэтая кухня будзе ў памеры плошчаў нашых чыстых гарадоў. Такую будучыню нам рыхтуюць гордыя тапачнікі. Яны ашуканыя і спрабуюць падмануць нас, што яны большасць. Але большасць не яны, а тыя, хто сумленна працуе і вучыцца, жэніцца і нараджае дзяцей, ходзіць у цэрквы і касцёлы, мячэці і сінагогі, хто збірае ўраджай. Вось яны думаюць пра будучыню краіны, калі робяць свой выбар, таму што ў ёй жыць яшчэ іх дзецям. А што тычыцца дыктатуры, то такі рэжым ніколі не будзе даваць бясплатную адукацыю — яму выгадна гадаваць людзей, якімі лёгка кіраваць. А ў нас бясплатна ў тым ліку навучаюць найлепшых айцішнікаў у свеце. Шкада толькі, што, атрымаўшы першую вялікую зарплату, многія начыста забываюць, хто іх вучыў, гадаваў, лячыў. І шчыра лічаць, што жывуць у краіне падаўлення і страху. Няхай лічаць. Можа, іх працадаўца абавязвае», — дадаў протаіерэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0