Першы прэзідэнт Леанід Краўчук пагадзіўся ўзначаліць украінскую дэлегацыю ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Пра гэта ён паведаміў у офісе прэзідэнта Украіны піша bbc.com.

«Я прыняў рашэнне, калі змагу, а я хачу гэтага, нешта зрабіць, каб паскорыць мір на Данбасе. Буду рабіць гэта да апошняга ўздыху. Вось чаму я пагадзіўся», — сказаў палітык.

Леаніду Краўчуку 86 гадоў. Леаніду Кучме, якога ён змяніў ў перагаворным працэсе, 81.

28 ліпеня офіс прэзідэнта Украіны паведаміў, што Кучма пакінуў працу на чале ўкраінскай дэлегацыі ў Трохбаковай кантактнай групе.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў другому прэзідэнту і сказаў, што праца Кучмы ў Мінскім працэсе была важнай і складанай. Ён адзначыў, што з павагай ставіцца да яго рашэння сысці.

Леанід Кучма ўжо адыходзіў ад працы ў Мінску са спасылкай на ўзрост. Аднак пасля перамогі Зяленскага на выбарах вярнуўся ў дэлегацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0