Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Леаніда Якубовіча з 75-годдзем, піша БелТА.

«На беларускай зямлі вас ведаюць і любяць як шматгранную асобу, выдатнага тэлевядучага, артыста, прадзюсара і сцэнарыста. Дзякуючы прыроднаму абаянню, шырокаму дыяпазону творчых магчымасцяў і бліскучаму пачуццю гумару вы заслужылі сапраўднае прызнанне шматлікіх прыхільнікаў і прафесіяналаў», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць артыста і ў далейшым будзе дарыць удзячнай публіцы радасць і добры настрой, спрыяць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязяў.

Лукашэнка пажадаў Якубовічу добрага здароўя і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Василий Коляда / Адказаць
31.07.2020 / 10:29
Машинально прочитал ... абвінаваціў Леаніда Якубовіча ))))))
0
Патомак ВКЛ / Адказаць
31.07.2020 / 19:15
Кого бы он  =там=  не =виншавау=, шапку Мономаха ему не видать уже точно!
0
NavuchencaBK / Адказаць
01.08.2020 / 02:38
Шукая запасны аэрадром сярод найбольш падыходзячае кампаніі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру