Восем чалавек загінулі ў ДТЗ з мікрааўтобусам у Крыме, які сутыкнуўся з грузавіком, паведамілі tass.ru у прэс-службе ГУ МНС Крыма. 

Аварыя адбылася каля 06:40 у Белагорскім раёне на аўтадарозе «Таўрыда», каля вёскі Русакоўка.

Паводле МУС, папярэдне прычынай аварыі стала тое, што кіроўца маршруткі заснуў за рулём.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter, які рухаўся з Белагорска ў Сімферопаль, сутыкнуўся з «Камазам» з прычэпам, які стаяў. На борце было 15 чалавек, з іх восем загінулі. [У аўтобусе] былі двое дзяцей, яны не пацярпелі», — паведамілі ў прэс-службе.

Паводле медыкаў, кіроўца мікрааўтобуса загінуў. Пацярпелых шпіталізуюць у бальніцы. Кіроўца грузавіка не пацярпеў.

Пасля аварыі шпіталізаваныя ці то чатыры, ці то шэсць чалавек — інфармацыя ўдакладняецца. У іх ліку цяжарная жанчына 18 гадоў. Яшчэ аднаго не давезлі да бальніцы. Сярод ахвяр аварыі, паводле медыкаў, ёсць 17-гадовы падлетак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

7
Беларус_ / Адказаць
31.07.2020 / 08:36
Украденный Крым счастья не принесет.
1
Кругом работающие пенсионеры / Адказаць
31.07.2020 / 17:42
Что говорят страховые компании?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру