Фота «Радыё Свабода»

Фота «Радыё Свабода»

Пасля суткавых пошукаў актывіста «Моладзевага блока» Пятра Маркелава, увечары 30 ліпеня стала вядома, што яго таемна асудзілі на 12 сутак арышту за парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах па ч. 3 арт. 23.34 КаАП, паведамляе spring96.org.

Як паведаміла ў фэйсбуку маці Пятра Маркелава, 30 ліпеня суд Маскоўкага раёна Мінска асудзіў яго па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) на 12 сутак арышту. У чым канкрэтна абвінавацілі актывіста — невядома, бо пра суд нікому не паведамілі, адпаведна, туды ніхто не змог патрапіць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0