Украіна запатрабуе ад Беларусі экстрадыцыі 33 чалавек, якіх затрымалі 29 ліпеня пад Мінскам. Украіна падазрае іх у ваенных злачынствах на тэрыторыі Данбаса. Пра гэта гаворыцца ў заяве Офіса прэзідэнта Украіны, апублікаванай 30 ліпеня.

«Украіна будзе настойваць на экстрадыцыі ўсіх асоб, якія маюць дачыненне да ваенных злачынстваў на часова акупаванай тэрыторыі і ў дачыненні да якіх Служба бяспекі Украіны сабрала дастаткова доказаў», — гаворыцца ў паведамленні.

У Офісе прэзідэнта заявілі, што пакуль ідуць кансультацыі з беларускім бокам аб гэтым пытанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0