Фота Паўла Марцінчыка

Фота Паўла Марцінчыка

Чатыры станцыі новай лініі метро гарадскія ўлады разлічвалі адкрыць да 3 ліпеня, але тэрміны перанеслі ў сувязі з неабходнасцю наладкі абсталявання. Тады ж агучылі новую дату — 9 жніўня. Але, падобна, адладзіць абсталяванне і да гэтага дня метрабудаўцы не паспеюць, піша kp.by.

— У нас пакуль ёсць пэўныя праблемы, нам трэба старанна адладзіць 84 сістэмы, якія гарантуюць бяспеку эксплуатацыі метро. У нас сёння заканчваюцца работы па мантажы і наладцы. Пакуль дата застаецца адкрытай, — патлумачыў «Камсамолцы» Аляксей Мурач, галоўны інжынер дырэкцыі па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна.

Ён нагадаў, што на нарадзе Лукашэнкі з актывам горада было загадана адкрыць новую лінію да канца года.

— Мы, вядома, імкнёмся адкрыць яе раней, але і гарантаваць, што заўтра яе адкрыем, не магу, — сказаў суразмоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?