Вёска Красавічы, Магілёўская вобл. Мы, гарадская моладзь, вяртаемся ў хату поначы. Ціха заходзім, каб не пабудзіць гаспадыню, а яна не спіць. Сядзіць у поўнай цемры за сталом у позе радэнаўскага мысляра.
— Што гэта вы, цётачка, не спіцё?
— Думаю, дзетачкi, адна дума змяняе другую.
— Пра што, цётачка?
— Хто ж у мяне рукамыйнiк скраў, такi харошы быў рукамыйнiк...