Украіна атрымала ад Беларусі спіс затрыманых расійскіх грамадзян і перадасць яго кампетэнтным праваахоўным органам «для вывучэння». Пра гэта ў пятніцу на брыфінгу паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба, піша ТАСС.

«Мы толькі ўчора атрымалі поўны спіс грамадзян, якія былі затрыманыя, і адразу перадалі яго ўкраінскім кампетэнтным органам для вывучэння», — паведаміў ён.

Кулеба растлумачыў, што Украіна мае намер высветліць, «хто з гэтага спіса ўдзельнічаў ва ўзброеных дзеяннях» на Данбасе на баку ДНР і ЛНР.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0