Ф'ючарсы на золата з пастаўкай у 2021 годзе паставілі гістарычны рэкорд. Пра гэта сведчаць таргі на Нью-Ёркскай біржы Comex.

Кошт кантракта ў пятніцу, 31 ліпеня, прабіў адзнаку ў 2000 даляраў за унцыю.

Ліпень стаў найлепшым месяцам для каштоўнага металу за апошнія чатыры гады. Цана золата за гэты перыяд (ліпень) вырасла на 10%. У цэлым у 2020 годзе актыў ужо падаражэў на 30%.

Расце цана золата і ў Беларусі. Так Беларусбанк прадае 100-грамовы злітак па 16 150-16 500 рублёў у залежнасці ад філіяла банка. Тыдзень таму ён каштаваў 15 000-15 500 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0