Цэнтрвыбаркам Беларусі па стане на 31 ліпеня акрэдытаваў 155 міжнародных назіральнікаў за выбарамі прэзідэнта.

Паводле інфармацыі ЦВК, усяго акрэдытаваныя 133 назіральнікі ад СНД, у тым ліку 34 ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД.

Акрамя таго, акрэдытаваныя 22 назіральнікі ад дыпламатычнага корпуса.

Ад БДІПЧ АБСЕ назіральнікаў сёлета не будзе.

На мінулых выбарах прэзідэнта ў 2015 годзе назіранне ажыццяўлялі 928 міжнародных назіральнікаў, у тым ліку 344 ад БДІПЧ АБСЕ, нагадвае «Інтэрфакс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0